У Кітаі палегчаць іміграцыйныя працэдуры для некаторых катэгорый замежнікаў
  2019-07-18 15:21:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12 мер, якія палягчаюць іміграцыйныя працэдуры і ўезд-выезд з краіны для пэўных катэгорый замежнікаў, былі абвешчаныя ў Кітаі 17 ліпеня. Паведамляецца, што з 1 жніўня будзе палегчана атрыманне пастаяннага віду на жыхарства для высокакваліфікаваных замежных спецыялістаў, у тым ліку замежнікаў з доктарскай ступенню і тых, хто ўнёс значны ўклад у развіццё краіны. Члены сям'і такіх спецыялістаў могуць быць таксама ўключаны ў заяву замежнага спецыяліста.

У мэтах паляпшэння бізнес-асяроддзя ў краіне для замежных работнікаў, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, працуюць або навучаюцца ў Кітаі, будуць выдавацца доўгатэрміновыя візы і віды на жыхарства. Тыя, каго запрашаюць універсітэты, навукова-даследчыя інстытуты і вядомыя прадпрыемствы для тэхналагічнага супрацоўніцтва, змогуць атрымаць візы або від на жыхарства тэрмінам ад двух да пяці гадоў.

У апошнія гады Кітай выдаў 133 тыс. віз і відаў на жыхарства замежным прадпрымальнікам, інвестарам, а таксама тэхнічным спецыялістам, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Пекіне чыноўнік Дзяржупраўлення па справах іміграцыі Чэнь Бінь. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040