Электронная сістэма Alipay дапамагае грамадзянам сартаваць смецце з дапамогай AI і AR
  2019-07-18 17:20:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская сістэма электронных разлікаў Alipay (уваходзіць у Alibaba Group) выпусціла міні-праграму, якая дапамагае сартаваць смецце з дапамогай тэхналогій штучнага інтэлекту / AI / і дапоўненай рэальнасці / AR /.

Карыстальнікі могуць даведацца, да якой сартавальнай катэгорыі тычыцца смецце, толькі прасканіраваўшы яго на сваіх смартфонах. Праз некалькі секунд карыстальнікі даведаюцца патрэбную катэгорыю.

Больш за 3 млн чалавек апрабавалі новую функцыю, пачынаючы з фазы бэта-тэставання ў пачатку ліпеня. На сённяшні дзень праграма індэксуе больш за 4000 розных відаў адходаў.

Паводле паведамлення Alipay, панцыры крэветак, маскі для твару, шалупінне ад семак і медыцынскія ватовыя тампоны ўвайшлі ў топ-10 сканаваных прадметаў.

У 2017 годзе ўрад Кітая паставіў перад сабой задачу правесці ўтылізацыю 35 прац. усяго перапрацаванага смецця да 2020 года па ўсёй краіне, і 46 кітайскіх гарадоў павінны ўзяць на сябе ініцыятыву па ўкараненні абавязковай класіфікацыі бытавых адходаў.

У пачатку гэтага месяца ў кітайскім мегаполісе Шанхай быў уведзены шэраг абавязковых правілаў па сартаванні смецця, што стала першым такім вопытам у краіне.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040