Міжнародны рух капіталу Кітая ў цэлым паддаецца кантролю
  2019-07-19 10:32:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Мы правялі ўсебаковае параўнанне абставінаў і сітуацыі паміж двума перыядамі: траўнем і чэрвенем бягучага года і другім паўгоддзем 2018 года, у выніку чаго прыйшлі да высновы, што ўплыў гандлёва-эканамічных рознагалоссяў паміж Кітаем і ЗША на міжнародны рух капіталу нашай краіны ў цэлым паддаецца кантролю", -- заявіў сёння галоўны эканаміст Дзяржаўнага ўпраўлення валютнага кантролю КНР Ван Чуньін. Паводле яго слоў, настрой рынку замежнай валюты ў Кітаі і суб'ектаў рынку становіцца ўсё больш рацыяналістычным і ўстойлівым, сітуацыя з плацёжным балансам Кітая на фоне павышэння мытных пошлін застаецца стабільнай і падкантрольнай. "З часу эскалацыі гандлёва-эканамічных спрэчак у траўні ваганні ў зніжэнні курсу юаня ў адносінах да долара ЗША і чаканая дэвальвацыя юаня знаходзяцца ніжэй за паказчык за другое паўгоддзе мінулага года".

Калі разглядаць пасіўны баланс сярэднямесячных банкаўскіх аперацый за май і чэрвень, то ён склаў 6,6 млрд долараў, што на 44% менш у параўнанні з другім паўгоддзем 2018 года. Ван Чуньін растлумачыў, што гэта тлумачыцца добрымі суадносінамі попыту і прапановы на рынку замежнай валюты, месячныя ваганні адчуваюць уплыў у сувязі з продажам валюты па высокай цане і купляй валюты па нізкай цане суб'ектамі рынку, што адлюстроўвае агульную стабільнасць рынку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040