Ван І заявіў, што сумежныя дзяржавы заўсёды складаюць прыярытэтны напрамак у знешняй палітыцы Кітая
  2019-07-19 14:46:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета, кіраўнік МЗС КНР Ван І прыняў удзел і выступіў з прамовай на ўрачыстым прыёме, арганізаваным МЗС КНР для паслоў азіяцкіх дзяржаў у КНР.

Ван І адзначыў, што сумежныя дзяржавы заўсёды складаюць прыярытэтны напрамак у знешняй палітыцы Кітая. Для належнага наладжвання адносін з сумежнымі краінамі неабходна сябраваць ад чыстага сэрца, вырашаць рознагалоссі з усёй шчырасцю, а супрацоўніцтва развіваць са сталасцю. Азіяцкія дзяржавы знаходзяцца па суседстве і належаць вялікай азіяцкай сям'і. Калі Кітаю будзе добра, то і Азіі будзе добра, калі Азіі будзе добра, то Кітаю будзе яшчэ лепш. Старшыня КНР Сі Цзіньпін вылучыў ідэю аб добразычлівай дыпламатыі з сумежнымі дзяржавамі, якая абагульніла лепшыя традыцыі і станоўчы вопыт Кітая ў галіне дыпламатыі з сумежнымі краінамі. Ён пасля выступіў з ініцыятывай будаўніцтва азіяцкага грамадства з адзіным лёсам, што павінна стаць напрамкам для нашых сумесных намаганняў. Кітай гатовы сумесна з усімі краінамі Азіі, высока падняўшы сцяг мультылатэралізму, абараняць справядлівыя і бесстароннія міжнародныя адносіны, яшчэ больш праяўляць ключавую ролю ААН, адстойваць базавыя прынцыпы міжнароднага права і міжнародных адносін і яшчэ больш збліжаць адносіны ў гэтым працэсе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040