У Кітаі апублікаваная Белая кніга па некаторых гістарычных пытаннях, што тычацца Сіньцзяна
  2019-07-22 10:55:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР у нядзелю апублікавала Белую кнігу па некаторых гістарычных пытаннях, што тычацца Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна.

Кітай - адзіная шматнацыянальная дзяржава, і розныя этнічныя групы ў Сіньцзяне ўжо даўно з'яўляюцца часткай кітайскай нацыі. На працягу ўсёй доўгай гісторыі развіццё Сіньцзяна было цесна звязана з развіццём Кітая.

Аднак у апошні час варожыя сілы ўнутры і за межамі Кітая, асабліва сепаратысты, рэлігійныя экстрэмісты і тэрарысты, спрабуюць раскалоць Кітай і разбіць яго на часткі, скажаючы гісторыю і факты, гаворыцца ў белай кнізе.

Як у ёй адзначаецца, Сіньцзян здаўна з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая, і гістарычна ніколі не быў так званым "Усходнім Туркестанам". Уйгурская нацыянальнасць узнікла ў выніку працяглага працэсу міграцыі і інтэграцыі, яна з'яўляецца часткай кітайскай нацыі.

У Сіньцзяне суіснуюць розныя культуры і рэлігіі, культуры розных этнічных груп у Сіньцзяне зарадзіліся і працягваюць развівацца ва ўлонні кітайскай цывілізацыі. Іслам не з'яўляецца спрадвечным і адзіным веравызнаннем уйгурскага народа. Ён укараніўся ў кітайскай культуры і атрымаў здаровае развіццё ў Кітаі, адзначаецца ў дакуменце.

Усплёск рэлігійнага экстрэмізму ва ўсім свеце выклікаў рост рэлігійнага экстрэмізму ў Сіньцзяне і прывёў да павелічэння колькасці інцыдэнтаў тэрору і гвалту. Барацьба Сіньцзяна з тэрарызмам і экстрэмізмам - гэта барацьба за справядлівасць і цывілізацыю супраць злых і варварскіх сіл. Яе неабходна належным чынам падтрымліваць, паважаць і разумець.

Некаторыя краіны, арганізацыі і асобныя асобы, якія прымяняюць двайныя стандарты да тэрарызму і правоў чалавека, выступілі з неабгрунтаванай крытыкай намаганняў Сіньцзяна. Такога роду крытыка ідзе насуперак з асноватворнымі прынцыпамі сумлення і справядлівасці чалавецтва і будзе адвергнутая усімі сапраўднымі прыхільнікамі справядлівасці і прагрэсу, гаворыцца ў белай кнізе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040