Кітайскія прадпрыемствы шукаюць магчымасць для новых закупак амерыканскай сельгаспрадукцыі
  2019-07-22 10:56:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Некаторыя кітайскія прадпрыемствы звярнуліся да экспарцёраў ЗША з запытам адносна закупак сельскагаспадарчай прадукцыі і, зыходзячы з адпаведных правілаў Камітэта па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР, падалі заяўкі на адмену дадатковых мытных пошлін на імпарт з ЗША гэтай часткі с / г прадукцыі ў рамках запланаванай закупкі, паведамілі у нядзелю кітайскія ўлады.

Як стала вядома, вышэйзгаданы Камітэт арганізуе групу экспертаў для праверкі і ацэнкі заявак дадзеных прадпрыемстваў.

Кітай і ЗША ажыццяўляюць важныя дамоўленасці, дасягнутыя кіраўнікамі дзвюх дзяржаў у час сустрэчы на саміце G20 у Асацы.

Злучаныя Штаты Амерыкі абвясцілі нядаўна аб вызваленні ад дадатковых мытных пошлін 110 найменняў прамысловых тавараў, імпартуемых з Кітая ў ЗША, а таксама выказалі гатоўнасць заахвочваць свае прадпрыемствы працягваць пастаўкі тавараў адпаведным кітайскім прадпрыемствам.

Каб задаволіць патрэбы кітайскіх спажыўцоў, кітайскія прадпрыемствы зацікаўлены працягваць імпартаваць з ЗША некаторую с / г прадукцыю ў адпаведнасці з попытам унутранага рынку.

Кітайскія ўлады выказалі надзею на тое, што ЗША разам з КНР будуць рухацца насустрач адзін аднаму, і што амерыканскі бок шчыра выканае адпаведныя абяцанні.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040