Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня асудзіла блакіраванне дэманстрантамі будынка Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган
  2019-07-22 11:00:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня апублікавала заяву ў сувязі з блакіраваннем радыкальнымі дэманстрантамі будынка Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган і рэзка асудзіў гэтыя злачынныя дзеянні. Было заяўлена, што частка радыкальна настроеных дэманстрантаў заблакіравала будынак Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган, закідала чорнай фарбай герб, які вісіць над уваходам у будынак, на знешніх сценах будынка напісала абразлівыя словы і паспрабавала пранікнуць у будынак. Гэтыя дзеянні з'яўляюцца адкрытым выклікам аўтарытэту цэнтральнага ўрада, закранаюць асновы прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы", аказваюць дрэнны ўплыў і не церпяць паблажлівых адносін.

Неабходна, каб паліцыя Сянгана своечасова распачала адпаведныя дзеянні. "Мы рашуча падтрымліваем адміністрацыю адмысловага адміністрацыйнага раёна ў тым, каб у адпаведнасці з законам прыняць усе неабходныя меры, забяспечыць бяспеку органаў цэнтральнага ўрада ў Сянгане, абараніць вяршэнства права ў Сянгане і ў судовым парадку пакараць злачынцаў", -- гаворыцца ў заяве Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040