Ван І сустрэўся з кіраўніком МЗС ААЭ
  2019-07-22 11:02:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР, міністр замежных спраў Ван І ў кітайскай сталіцы сустрэўся з міністрам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва ААЭ шэйхам Абдалой бен Заідам аль Нахаянам.

Ван І заявіў, што ААЭ з'яўляецца важным надзейным партнёрам Кітая ў рэгіёне Бліжняга Усходу, і Кітай мае намер сумесна з ААЭ рэалізоўваць дамоўленасці лідараў дзвюх краін, паглыбляць партнёрскія адносіны ў рамках сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", садзейнічаць усебаковаму супрацоўніцтву, рабіць больш цеснымі гуманітарныя абмены, узмацняць супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з тэрарызмам, заахвочваць вывад двухбаковых адносін стратэгічнага партнёрства на новы ўзровень.

Абдала бен Заід аль Нахаян заявіў, што ААЭ маюць намер сумесна з Кітаем узмацняць супрацоўніцтва ў галіне гандлю, інвестыцый, энергетыкі, адукацыі, гуманітарных пытанняў і трэціх рынкаў, збліжаць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў рамках ААН і па рэгіянальных справах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040