Кітай прыступіў да будаўніцтва новага аб'екта ў глыбокай падземнай лабараторыі ў свеце
  2019-07-22 16:30:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У самай глыбокай у свеце падземнай лабараторыі ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая на днях пачаліся работы па будаўніцтве новага аб'екта для даследаванняў у галіне фізікі, паведамілі ў лабараторыі.

  Аб'ект уключаны ў спіс асноўных навукова-даследчых інфраструктурных праектаў краіны ў перыяд 13 - й пяцігодкі /2016-2020 гг./. Ён накіраваны на правядзенне перадавых даследаванняў у галіне фізікі элементарных часціц і іншых галінах.

  Лабараторыя пад назвай CJPL / China Jinping Underground Laboratory / на глыбіні 2400 метраў была здадзена ў эксплуатацыю ў 2010 годзе. Затым у 2014 годзе лабараторная прастора пашырылася ад 4 тыс. да 300 тыс. кубаметраў.

  Шэраг вядучых кітайскіх ВНУ, уключаючы ўніверсітэт Цінхуа, пачалі праводзіць серыі эксперыментаў па выяўленні цёмнай матэрыі ў лабараторыі.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040