Пратэстуючыя ў Сянгане кінулі выклік аўтарытэту Цэнтральнага ўрада
  2019-07-23 10:40:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 ліпеня група радыкальна настроеных дэманстрантаў уварвалася ў будынак Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган, пашкодзіла дзяржаўны герб, а на сцяне будынка напісала абразлівыя словы. Падобныя дзеянні сур'ёзна падарвалі вяршэнства закона ў Сянгане, кінулі адкрыты выклік аўтарытэту Цэнтральнага ўрада і закранулі асновы прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы", што абсалютна недапушчальна, лічаць у Кітаі.

Паводзіны пратэстуючых выйшлі далёка за рамкі мірнай дэманстрацыі. Інцыдэнты паказалі, што натоўп спрабаваў паралізаваць працу ўрада САР Сянган, падарваць прынцып "адна краіна, дзве сістэмы", вырваць уладу над раёнам і перашкодзіць развіццю Кітая, сеючы беспарадак ў Сянгане. Цэнтральны ўрад не можа мірыцца з падобнымі дзеяннямі, бо яны пагражаюць нацыянальнаму суверэнітэту і ставяць пад сумнеў аўтарытэт Цэнтральнага ўрада.

Толькі шляхам абароны грамадскага парадку Сянган можа захаваць свае канкурэнтныя перавагі і забяспечыць доўгатэрміновы росквіт. Каб забяспечыць бяспеку органаў Цэнтральнага ўрада, размешчаных у Сянгане, адстаяць вяршэнства закона і пакараць злачынцаў, павінны быць прыняты неабходныя меры ў адпаведнасці з законам. Сянганцы мусяць усведамляць шкоду ад пратэстаў, а таксама павінны захаваць прыхільнасць прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы" і вяршэнству закона.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040