МЗС КНР: Кітай не дазволіць знешнім сілам ствараць беспарадак ў Сянгане
  2019-07-24 10:15:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін сёння абвергла выказванні некаторых афіцыйных асоб ЗША і Вялікабрытаніі адносна Сянгана, зробленыя імі на днях, а таксама заявіла, што Сянган з'яўляецца Спецыяльным адміністрацыйным раёнам Кітая, кітайскі ўрад ніколі не дазволіць якім-небудзь знешнім сілам умешвацца ў справы Сянгана.

"Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Сянгана і Аамэня, Канцылярыя па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада КНР у САР Сянган і адміністрацыя САР Сянган ужо далі адказ на серыю вельмі жорсткіх інцыдэнтаў, якія адбыліся ў Сянгане", -- сказала Хуа Чуньін. У адказ на патрабаванні амерыканскага боку да адміністрацыі САР Сянган паважаць свабоду слова і свабоду сходаў Хуа Чуньін заявіла, што тое, што адбылося на днях у Сянгане зусім не з'яўляецца праблемай якой-небудзь свабоды слова і свабоды сходаў, гэта праблема вельмі разлютаваных правапарушэнняў, якія наўпрост наносяць удар па асновах вяршэнства права ў Сянгане, парушаюць Асноўны закон КНР аб САР Сянган і мясцовыя законы Сянгана, а таксама кідаюць выклік асновам прынцыпу "адна краіна, дзве сістэмы". "Цэнтральны ўрад Кітая падтрымлівае законнае і эфектыўнае кіраванне, якое ажыццяўляе адміністрацыя САР Сянган, падтрымлівае паліцыю, якая паводле законаў строга карае за супрацьпраўныя дзеянні гвалтоўнага характару, каб захаваць грамадскую стабільнасць у Сянгане", -- падкрэсліла Хуа Чуньін.

"З нядаўніх паведамленняў у СМІ стала ясна, што гвалт у Сянгане мае замежны след: замежныя сілы стаяць за спіной, плануюць і нават арганізуюць і ажыццяўляюць гэта", -- сказала яна. Кітайскі бок раіць амерыканскаму боку хутчэй адклікаць сваіх правакатараў з Сянгана".

У адказ на выказванні брытанскага міністра па справах Блізкага Усходу Хуа Чуньін адзначыла, што пасля таго як Сянган вярнуўся пад юрысдыкцыю Кітая, там паспяхова праводзіцца палітыка "адна краіна, дзве сістэмы", сянганцы карыстаюцца беспрэцэдэнтнымі правамі і свабодамі. "Я мяркую, што большасць жыхароў Сянгана мае выразнае ўяўленне пра шкоду і прыроду гвалтоўных дзеянняў, якія ажыццяўляе вельмі малая колькасць экстрэмістаў". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040