У свеце адрэагавалі на кнігу Дзяржсавета КНР аб Сіньцзяне
  2019-07-24 10:28:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пабачыла свет кніга «Некаторыя гістарычныя праблемы Сіньцзяна», падрыхтаваная прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР. У выданні падаюцца вычарпальныя навуковыя адказы, якія пераканаўча аспрэчваюць абсурдныя сцвярджэнні і выказванні варожых да КНР сіл, як унутраных, так і знешніх, накіраваныя на скажэнне гістарычных фактаў.

Французская пісьменніца і кітаіст Соня Брэсле, якая ў свой час падарожнічала па Сіньцзяне, распавяла, што ў кнізе падрабязна і карэктна апісаны гісторыя і сучасны стан рэгіёна. На Захадзе, на яе думку, дакладнае разуменне сітуацыі ёсць далёка не ва ўсіх -- перашкаджае прадузятасць. «У Кітаі пражывае 56 нацыянальнасцей, а менавіта ў Сіньцзяне можна адчуць збліжэнне розных этнічных груп», распавяла Брэсле.

Намаганні Кітая па падтрымцы эканамічнага развіцця і сацыяльнай стабільнасці ў Сіньцзяне павінны паважацца міжнароднай супольнасцю, упэўнены арабскі кітаіст Абдул-Азіз Шабані. Прынятыя кітайскім урадам меры эфектыўна стрымлівалі з'яўленне і распаўсюджанне экстрэмізму і тэрарызму, садзейнічалі стабільнаму эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю ў рэгіёне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040