Лінь-Чжэн Юээ асудзіла гвалт у Сянгане
  2019-07-24 14:44:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кіраўнік сянганскай адміністрацыі Лін-Чжэн Юээ асудзіла дзеянні пратэстуючых ля будынка Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў Сянгане і заклікала кіраўніцтва аўтаноміі сур'ёзна ставіцца да гэтага інцыдэнту, правесці расследаванне і строга пакараць злачынцаў у адпаведнасці з законам.

Нагадаю, 21 ліпеня падчас маршу пратэсту радыкальныя ўдзельнікі заблакіравалі будынак Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада Сянгана і паспрабавалі пракрасціся ўнутр, а таксама закідалі чорнай фарбай герб КНР, які вісіць над уваходам. Дзеянні з'яўляюцца адкрытым выклікам аўтарытэту цэнтральнага ўрада, кранаюць асновы прынцыпу «адна краіна, дзве сістэмы», абражаюць нацыянальныя пачуцці і абурылі жыхароў горада, заявіла кіраўнік горада. Сянган -- гэта грамадства, дзе дзейнічаюць законы і якое не дапускае ніякага гвалту. Лінь-Чжэн Юээ падкрэсліла, што гвалт не вырашае праблемы, а наадварот, прывядзе да яшчэ большага гвалту. Яна заклікала розныя колы грамадства і гараджан Сянгана абараніць законы і адмовіцца ад гвалту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040