У Кітаі апублікавана Белая кніга па пытаннях нацыянальнай абароны ў новую эпоху
  2019-07-24 15:48:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад КНР у сераду апублікаваў Белую кнігу, у якой выкладзена абаронная палітыка краіны ў новую эпоху і пазначан практыка, мэты і значэнне намаганняў Кітая па ўмацаванні нацыянальнай абароны і стварэнні моцнай арміі. Белая кніга "Нацыянальная абарона Кітая ў новую эпоху" апублікавана для таго, каб міжнародная супольнасць магла лепш разумець развіццё нацыянальнай абароны Кітая.

У асноўную частку Белай кнігі ўключаны раздзелы аб становішчы ў галіне міжнароднай бяспекі, абароннай палітыцы абарончага характару Кітая ў новую эпоху, выкананні місіі і задач арміі ў новую эпоху і інш. Гэта ўжо дзясяты па ліку мемарандум па нацыянальнай абароне, якую ўрад Кітая публікуе з 1998 года.

Армія Кітая імкнецца аказаць стратэгічную падтрымку сацыялістычнай сістэме, забеспячэнню нацыянальнага суверэнітэту, адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці, абароны замежных інтарэсаў Кітая і садзейнічання міру і развіццю ва ўсім свеце, гаворыцца ў Белай кнізе. Кітай заўсёды выступае за мір. КНР ніколі не пачынала ніякіх войнаў або канфліктаў з моманту свайго заснавання 70 гадоў таму, адзначаецца ў дакуменце. З моманту правядзення рэформаў і знешняй адкрытасці Кітай прыхільны справе садзейнічання міру ва ўсім свеце і добраахвотна скараціў колькасць Народна-вызваленчай арміі Кітая больш чым на 4 млн чалавек, паведамляецца ў Белай кнізе.

Кітай ператварыўся ў другую па велічыні эканоміку свету, не ўдзельнічаючы ў ваеннай экспансіі або каланіяльным рабаванні. Замест гэтага ён развіваўся дзякуючы ўпартай працы свайго народа і намаганням па падтрыманні міру, паказваецца ў Белай кнізе. Як падкрэсліваецца ў мемарандуме, Кітай выступае за партнёрства і не далучаецца да ваенных альянсаў. Кітай выступае супраць агрэсіі, экспансіі і адвольнага прымянення сілы або пагрозы сілай.

Згодна з Белай кнігай, развіццё нацыянальнай абароны Кітая накіравана на задавальненне сваіх законных патрэбаў у галіне бяспекі і садзейнічанне росту мірных сіл у свеце. Незалежна ад таго, як Кітай будзе развівацца ў далейшым, ён ніколі не будзе пагражаць іншай краіне або шукаць сферу ўплыву, гаворыцца ў Белай кнізе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040