МЗС КНР: Кітай дамогся поспехаў толькі на аснове ўласных намаганняў і інтэлектуальных сіл
  2019-07-25 09:59:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай дамогся сённяшніх поспехаў у поўнай меры на аснове ўласных намаганняў і інтэлектуальных сіл, а не абапіраючыся на "крадзеж, рабаванне і падман", заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС КНР Хуа Чуньін, адхіляючы абвінавачванні ЗША ў адрас кітайскага боку аб крадзяжах інтэлектуальнай уласнасці.

  На чарговай прэс-канферэнцыі для журналістаў дыпламату было зададзена такое пытанне: 23 ліпеня дырэктар Федэральнага бюро расследаванняў /ФБР/ ЗША Крыстафер Рэй на слуханнях у Кангрэсе заявіў, што Кітай ўяўляе для ЗША значна большую пагрозу ў сферы інфармацыйнай бяспекі, чым усе астатнія краіны. Амерыканскія ўлады расследуюць некаторыя выпадкі спробаў крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці ЗША, да якіх пераважным чынам мае дачыненні кітайскі бок. Кітай вядзе вайну супраць ЗША. Як пракаментуе кітайскі бок гэту заяву?

  Хуа Чуньін адзначыла, што К. Рэй ужо не ў першы раз выказваецца такім чынам. Гэтыя абвінавачванні зусім не маюць пад сабой цвёрдай апоры і з'яўляюцца самападманам.

  Па словах кітайскага дыпламата, дзяржсакратар ЗША, былы начальнік самай буйной разведвальнай службы ЗША Майк Помпея ў красавіку бягучага года ў сваім публічным выступленні заявіў, што "Мы хлусім, падманваем, крадзём, гэта слава ЗША, якая пастаянна развіваецца і ідзе наперад".

  "Але Кітай дзейнічае зусім па-іншаму. Мы не крадзём, не адбіраем і не хлусім. Мы дамагліся цяперашніх поспехаў, абапіраючыся на ўласныя намаганні і інтэлектуальныя сілы. Нават калі лічыцца, што Кітай ўдзельнічае ў нейкай вайне, гэта безумоўна справядлівая барацьба ў абарону ўласных законных правоў і інтарэсаў", - сказала Хуа Чуньін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040