Апублікавана Белая кніга па абароне правоў і інтарэсаў інвалідаў за апошнія 70 гадоў
  2019-07-25 14:57:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белая кніга "Роўнасць, удзел і сумеснае выкарыстанне: 70 гадоў абароны правоў і інтарэсаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў КНР" апублікавана сёння Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР. Паводле гэтай кнігі, у сапраўдны момант у Кітаі налічваецца 85 млн чалавек з абмежаванымі магчымасцямі.

У мемарандуме адзначаецца, што праграмы развіцця справы па інвалідах па-ранейшаму з'яўляюцца незбалансаванымі і недасканалымі; апроч такго, існуе вялікі разрыў паміж узроўнем жыцця інвалідаў у рэальнасці і ўзроўнем жыцця, да якога яны імкнуцца. "Кітай будзе працягваць удасканальваць механізмы забеспячэння правоў і інтарэсаў інвалідаў, уключаючы ліквідацыю дыскрымінацыі, павагу і гарантыі правоў чалавека, павышэнне іх дабрабыту, павышэнне здольнасці інвалідаў да паляпшэння ўласнага становішча, а таксама забеспячэння таго, каб інваліды ў раўнапраўным парадку маглі ўдзельнічаць у працэсе развіцця краіны і дзяліцца дасягненнямі гэтага развіцця", -- гаворыцца ў Белай кнізе.

У асноўную частку Белай кнігі ўключаны раздзелы аб механізмах абароны правоў і інтарэсаў інвалідаў, ахове здароўя і рэабілітацыі, спецыяльнай адукацыі, працаўладкаванні, прадпрымальніцкай дзейнасці, пражытачным мінімуме і сацзабеспячэнні, стварэнні даступнага асяроддзя і інш. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040