Кітайскі аўтавытворца BAIC набыў 5-працэнтную долю ў Daimler
  2019-07-26 10:08:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі аўтавытворца Beijing Automotive Group Co., Ltd. / BAIC Group / абвясціў аб набыцці 5-працэнтнай долі ў нямецкім аўтаканцэрне Daimler AG для далейшага ўмацавання доўгатэрміновага стратэгічнага супрацоўніцтва бакоў.

Інвестыцыі BAIC Group прыйшлі больш чым праз год пасля таго, як іншы кітайскі аўтавытворца Geely набыў 9,69 прац. акцый Daimler AG за 9,2 млрд долараў ЗША.

Здзелка ўключае ў сябе 2,48 прац. прамых акцый і дадатковыя правы голасу, роўныя 2,52 прац. акцый Daimler.

BAIC і Daimler таксама з'яўляюцца аператарамі цэнтра даследаванняў і распрацовак у Пекіне - найбуйнейшага для Daimler за межамі Германіі.

У Daimler у аўторак заявілі, што вітаюць свайго партнёра па супрацоўніцтве BAIC Group у якасці новага інвестара.

"Мы вельмі рады, што наш даўні партнёр BAIC зараз з'яўляецца доўгатэрміновым інвестарам у Daimler. Гэты крок умацоўвае наша паспяховае супрацоўніцтва і з'яўляецца сігналам даверу да стратэгіі і будучага патэнцыялу нашай кампаніі", - сказаў Ола Каленіус - старшыня праўлення Daimler AG і кіраўнік Mercedes-Benz Cars.

"Кітайскі рынак з'яўляецца і застаецца найважнейшай апорай нашага поспеху - не толькі ў продажах, але і ў распрацоўцы і вытворчасці нашай прадукцыі", - дадаў Каленіус.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040