Лі Кэцян даў указанні адносна агульнанацыянальнай праграмы "Здаровы Кітай"
  2019-07-26 10:10:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне прайшла відэаканферэнцыя аб агульнанацыянальным прасоўванні праграмы "Здаровы Кітай". Прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян запатрабаваў ажыццявіць праграму "Здаровы Кітай", павысіць дабрабыт нацыі, дамагчыся поспеху ў штодзённых справах на карысць краіны і народа.

Апошнія гады ўсе рэгіёны і дзяржаўныя структуры здзейснілі вялікую працу ў галіне ўдасканалення палітыкі ў сферы аховы здароўя, паглыблення рэформаў сістэмы аховы здароўя, прафілактыкі захворванняў і садзейнічання аздараўленню.

Лі Кэцян адзначыў, што неабходна развіваць комплексную санітарыю, здароўе і прафілактыку ў якасці асноўнага курсу, спрыяць таму, каб праграма "Здаровы Кітай" пастаянна дамагалася новых вынікаў. Неабходна ўсімі сіламі прасоўваць ініцыятыву аб тым, што кожны чалавек з'яўляецца першай адказнай асобай за сваё здароўе, шырока папулярызаваць веды пра здароўе, заахвочваць кожнага чалавека, сям'ю ў актыўным удзеле ў аздараўленчай праграме, эфектыўна павышаць фізічны дабрабыт народа, паскараць фарміраванне больш здаровага ладу жыцця, павышаць пачуццё задаволенасці станам здароўя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040