У Кітаі апублікаваны артыкул, які раскрывае крывадушную сутнасьць правоў чалавека па-амерыканску
  2019-07-26 11:05:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

26 ліпеня Кітайскае таварыства па вывучэнні правоў чалавека апублікавала артыкул пра крывадушнасць ЗША ў галіне правоў чалавека, відавочна прадстаўленай закаранелай праблемай расавай дыскрымінацыі. Артыкул раскрывае даўно існуючую праблему расавай дыскрымінацыі ў ЗША і надзвычайную крывадушнасць, адлюстраваную ў гэтай праблеме.

У артыкуле адзначана, што расы ў ЗША з'яўляюцца важным вызначэннем сацыяльных катэгорый. На справе расавая дыскрымінацыя ў Злучаных Штатах -- дыскрымінацыя еўраамерыканскіх белых у дачыненні да расавых меншасцей. Аўтар артыкула лічыць, што праблему амерыканскай расавай дыскрымінацыі цяжка вырашыць, бо яна глыбока ўкаранілася і стварае структурную перашкоду для рэалізацыі роўнасці правоў і статусу меншасці. Менавіта гэта з'яўляецца карэннай прычынай разрыву амерыканскага грамадства.

У артыкуле падкрэсліваецца, што Злучаныя Штаты лічаць сябе абаронцам правоў чалавека, але не маюць намеру або здольнасці вырашыць праблему сур'ёзнай расавай дыскрымінацыі ў сваёй краіне; у ЗША выкрываюцца інстытуцыйныя і структурныя дэфекты і падкрэсліваецца крывадушны характар правоў чалавека амерыканскага стылю. Існуючы стан расавых адносін у Злучаных Штатах залежыць ад унутрыпалітычнай структуры, гістарычных традыцый і ідэалогіі ЗША. Без рэформаў у гэтых галінах немагчыма змяніць заганны круг расавых адносін і расавай дыскрымінацыі і нельга фактычна абараняць правы меншасцей. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040