Кітайскі WeChat дазваляе ажыццяўляць мабільныя плацяжы падчас палётаў
  2019-07-26 17:23:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Папулярная ў Кітаі сацыяльная медыяплатформа WeChat зрабіла мабільную аплату падчас палётаў магчымай. Карыстальнікі WeChat Pay могуць прэтэндаваць на паслугу, якая дазволіць ім здзяйсняць пакупкі без доступу да інтэрнэту падчас палёту, сума аўтаматычна спішацца з іх акаўнта пасля прызямлення.

Кітай з'яўляецца найбуйнейшым у свеце рынкам мабільных аплатных паслуг, дзе тэхнічныя і фінансавыя гіганты прасоўваюць свае ўласныя інструменты для спрашчэння плацяжоў за штодзённыя пакупкі, харчаванне і паездкі на працу.

Даныя Цэнтрабанка краіны паказалі, што колькасць аперацый мабільных плацяжоў вырасла на 79,6% у гадавым вылічэнні ў першым квартале 2019 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040