Беларусь-Кітай: парасткі дружбы і супрацоўніцтва
  2019-07-27 13:49:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб умовах аздараўлення непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы і непаўналетніх грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь на 2019-2020 гг. з 12 па 21 ліпеня ў установе адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» больш за 90 навучэнцаў з Кітайскай Народнай Рэспублікі ў суправаджэнні дарослых прайшлі аздараўленне.

Праграма знаходжання хлопчыкаў і дзяўчынак з Кітая ў НДЦ «Зубраня» ўключала аздараўленне, спартыўную і творчую дзейнасць, знаёмства з культурай і гісторыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама з сістэмай адукацыі краіны.

У праграму аздараўлення дзяцей з Кітая ў НДЦ «Зубраня» уключаныя аздараўленчыя і спартыўныя мерапрыемствы: наведванне басейна, саўны, спартыўных пляцовак і «Лясной гасцінай», аздараўленчыя прагулкі, працэдуры (паветраныя і сонечныя ванны, сцежка здароўя), катанне на лодках, катамаранах , катэры, «банане», скейтах, роліках, роварах.

Культурна-адукацыйная праграма прадстаўлена рознымі конкурснымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі (вечар беларуска-кітайскай дружбы, Вогнішча Дружбы, шоу-праграма "Фестываль мастацтваў», квэсты і інш.). Кітайскія госці сталі актыўнымі ўдзельнікамі заняткаў па інтарэсах Палаца дзіцячай творчасці, на якіх вырабілі сваімі рукамі беларускія сувеніры. Падчас майстар-класаў, якія праводзяцца па прынцыпе «роўны навучае роўнага», госці з Кітая пазнаёмілі беларускіх аднагодкаў з кітайскай культурай.

Пазнаёміцца з гісторыяй краіны, нацыянальнымі традыцыямі і культурнай спадчынай беларускага народа, убачыць славутасці Беларусі кітайскія госці змаглі падчас экскурсійных праграм «Замкі Беларусі» (Мірскі замак, Нясвіжскі замак), «Нарачанскае Наваселле», падчас наведвання цэнтра старадаўняй бытавой культуры беларусаў «Хутар «Неслуч». Акрамя таго, прайшла экскурсійная праграма ў г.Мінску (аглядная экскурсія, наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, аквапарку і дэльфінарыя).

З мэтай азнаямлення з сістэмай адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылося наведванне ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны.

У гэты ж перыяд - з 12 па 22 ліпеня 2019 года - група беларускіх школьнікаў таксама праходзіла аздараўленне ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.Сто беларускіх вучняў сярэдняй школы прынялі ўдзел у міжнародным летнім лагеры Кітай і Беларусь у Даляньскім тэхналагічным універсітэце.

19 ліпеня, пасля наведвання ўнікальнага каменя "Лянь Лі" і фота на фоне галоўнага будынка Далянскага тэхналагічнага універсітэта, для студэнтаў з Беларусі правялі экскурсію ў галоўны будынак, бібліятэку Лінсі, карабельную акустычную лабараторыю і лабараторыю цвёрдай механікі. Падчас візіту выкладчыкі пазнаёмілі студэнтаў з гісторыяй развіцця і сучаснай сітуацыяй ў тэхналагічным універсітэце Далянь.

Пасля студэнты беларускай дэлегацыі правялі выдатнае свята беларускай культуры сасваімі аднагодкамі і выкладчыкамі Даляньскага тэхналагічнага універсітэта. Гучалі прыгожыя беларускія традыцыйныя песні, былі паказаны дынамічныя беларускія народныя танцы, якія спадабаліся кітайскім выкладчыкам і студэнтам.

Беларускія госці мелі магчымасць даведацца пра гісторыю развіцця Даляня і нацыянальныя асаблівасці Кітая. Падчас візіту выкладчыкі і студэнты Беларусі таксама глыбей адчулі глыбокую дружбу паміж Кітаем і Беларуссю.

Летні лагер быў кароткім, але незабыўным: энтузіязм і культура Далянскага тэхналагічнага ўніверсітэта выклікалі ў беларускіх настаўнікаў і студэнтаў жаданне вярнуцца сюды зноў, а таксама гэта сустрэчы паспрыяла паглыбленню адукацыйных і культурных абменаў і супрацоўніцтву паміж Кітаем і Беларуссю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040