29 ліпеня ў Пекіне адбудзецца крэмацыя цела Лі Пэна
  2019-07-29 10:39:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 ліпеня ў Пекіне адбудзецца крэмацыя цела адметнага члена КПК, выпрабаванага змагара за ідэалы камунізму, пралетарскага рэвалюцыянера, палітыка, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніка Лі Пэна, які быў членам Палітбюро і Сакратарыята ЦК КПК 12-га склікання, членам ПК Палітбюро ЦК КПК 13-га, 14-га і 15-га скліканняў, прэм'ерам Дзяржсавета КНР і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 9-га склікання.

29 ліпеня дзяржаўны сцяг на плошчы Цяньаньмэнь будзе прыспушчаны ў знак жалобы Лі Пэна, таксама будуць прыспушчаны дзяржаўныя сцягі над брамай "Сіньхуамэнь" у рэзідэнцыі "Чжуннаньхай", Домам народных сходаў, будынкам МЗС КНР і будынкамі парткамаў і адміністрацый правінцый, аўтаномных раёнаў і гарадоў цэнтральнага падпарадкавання, спецыяльных адміністрацыйных раёнаў Сянган і Аамэнь. Сцягі прыспусцяць таксама на ўсіх КПП на дзяржаўнай мяжы, у марскіх партах і паветраных гаванях, дыппрадстаўніцтвах Кітая ў замежных краінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040