Міжнародны форум па пытаннях пустыні Кубуцы прайшоў ва Унутранай Манголіі
  2019-07-29 10:42:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міжнародны форум па пытаннях пустыні Кубуцы прайшоў у аўтаномным раёне Унутраная Манголія. Звыш 400 вядомых палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, вядучых прадпрымальнікаў, экспертаў і навукоўцаў з 30 краін вывучылі эколага-эканамічную дзейнасць прадпрыемстваў у пустыні і правялі абмен меркаваннямі па пытаннях устойлівага аднаўлення навакольнага асяроддзя, навукова-тэхнічных інавацый і экалагічнага аднаўлення, папярэджання апустыньвання і павышэння даходаў сялян і жывёлаводаў, глабальнага прасоўвання мадэлі пустыні Кубуцы пасрэдніцтвам міжнароднага супрацоўніцтва ў рамках" Пояса і шляху" і спосабаў узаемадзеяння.

Удзельнікі сышліся ў меркаванні, што прадухіленне і барацьба з апустыньваннем звязаны з дабрабытам усяго чалавецтва, а справа папярэджання апустыньвання -- цяжкая, але ганаровая. Эксперты заявілі, што Кітай унёс вялікі ўклад у глабальнае кіраванне экалагічным асяроддзем, мадэль барацьбы з апустыньваннем у Кубуцы з'яўляецца вельмі добрай. Неабходна актыўна праводзіць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне папярэджання апустыньвання ўздоўж "Пояса і шляху", а таксама перанесці мадэль пустыні Кубуцы ў большы пералік краін і рэгіёнаў, якія сутыкаюцца з праблемай апустыньвання.

Міжнародны форум па пытаннях пустыні Кубуцы праводзіцца раз на два гады. Ён ужо быў паспяхова праведзены 6 разоў і стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам у галіне стрымлівання апустыньвання дзеля прасоўвання рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040