Кітай стварыў найбуйнейшую ў свеце сетку зарадных станцый для электрамабіляў
  2019-07-29 14:26:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб поспехах Кітая ў фарміраванні сеткі зарадных станцый для электрамабіляў распавёў начальнік аддзела па планаванні дзяржкіравання КНР па справах энергетыкі Лі Фулун. Гэтым летам колькасць электракалонак пераваліла за 1 млн 2 тысячы. Цяпер, заявіў чыноўнік, Кітай можа пахваліцца самай дасканалай сеткай зараднай інфраструктуры для аўто з электрычнымі рухавікамі. Бяспека сістэмы і забеспячэнне яе энергарэсурсамі няўхільна павышае якасць, - запэўніў Лі Фулун.

Ён распавёў, што ўзровень электрыфікацыі той ці іншай краіны часта асацыіруецца з паспяховасцю яе мадэрнізацыі. У апошнія гады доля электрычнасці ў выдатках энергетыкі для канчатковых спажыўцоў пастаянна павышалася. За першае паўгоддзе краіна зрабіла 98 млрд кВт-г.. Гэта 2,9% аб'ёму энергаспажывання ўсяго Кітая.

Удзельная вага невыкапнёвых крыніц энергіі пры вытворчасці току стабільна расце. На канец чэрвеня сярод усіх устаноўленых у Кітаі энергаблокаў магутнасцю звыш 6000 кВт-г., доля адзінак, якія працуюць на невыкапнёвых крыніцах энергіі, склала 37,2%, павялічыўшыся на 1,2% у гадавым выражэнні. Доля аб'ёму выпрацоўкі электраэнергіі за кошт падобных энергаблокаў -- 27,3% з прыростам на 2,1% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040