Кампанія Huawei запусціла свой першы мабільны тэлефон 5G для камерцыйнага выкарыстання
  2019-07-29 14:28:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія Huawei у пятніцу прадставіла свой першы мабільны тэлефон 5G для камерцыйнага выкарыстання ў горадзе Шэньчжэнь / прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай/, дзе знаходзіцца яе штаб-кватэра. Гэты тэлекамунікацыйны гігант імкнецца ўступіць у свет высакахуткаснай мабільнай сувязі 5G.

  Як заявіў кіраўнік аддзялення мабільных тэлефонаў кампаніі Huawei Хэ Ган на цырымоніі запуску, смартфон Huawei Mate 20 x / 5G / атрымаў першую ў Кітаі ліцэнзію на доступ да сеткі 5G.

  Гэты смартфон, які працуе на Balong 5000, першым 7-ым шматкодавым 5G-чыпсэце Huawei з Kirin 980, у цяперашні час з'яўляецца адзіным у свеце двухрэжымным мабільным тэлефонам 5G, які адначасова падтрымлівае аўтаномныя /SA/ і неааўтаномныя /NSA/ сеткі, адзначыў ён.

  У пятніцу ў другой палове дня Huawei пачала прымаць заказы на новы тэлефон па цане 6199 юаняў /каля 898 дол. ЗША./ Ён з'явіцца на рынку 16 жніўня.

  Huawei у той жа дзень заявіла, што яе смарт-экраны, абсталяваныя ўласнай сістэмай Hongmeng OS, хутка выйдуць на рынак у рамках імкнення кампаніі ўвайсці ў сферу тэлевізійнага бізнесу.

  "Смарт-экраны могуць злучаць некалькі прылад, нават ад розных брэндаў, а таксама стаць цэнтрам кіравання сістэмамі разумнай хаты", - сказаў галоўны выканаўчы дырэктар спажывецкага бізнесу Huawei Юй Чэндун.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040