Кітай пачаў закупляць сельскагаспадарчыя прадукты ў ЗША
  2019-07-29 14:30:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Кітая і ЗША ў Асацы мільёны тон амерыканскіх соевых бабоў былі адпраўленыя ў Кітай. У той жа час у Вашынгтоне абвясцілі аб зняцці павышаных пошлін са 110 відаў кітайскіх тавараў і выказалі гатоўнасць пашыраць экспарт у КНР.

З 19 ліпеня шэраг кітайскіх кампаній звярнуўся да амерыканскіх аграрыяў з прапановай аб закупках сельгаспрадуктаў, такіх як соевыя бабы, бавоўна, свініна і сорга. У цяперашні час частка здзелак ўжо здзейсненая. У будучыні кітайскія прадпрыемствы працягнуць набываць у ЗША вышэйназваныя тавары, а таксама пшаніцу, кукурузу, малочныя прадукты і г.д. згодна з запытам унутранага рынку і рынкавымі прынцыпамі. Калі кошты застануцца разумнымі, а якасць-добрай, колькасць такіх дагавораў будзе расці.

У Кітаі паведамілі, што амерыканскі бок павінен прыняць канкрэтныя меры для выканання сваіх абавязацельстваў, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040