Кітай упершыню апублікаваў інфармацыю аб структуры сваіх валютных рэзерваў
  2019-07-29 17:07:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржупраўленне валютнага кантролю абнародавала гадавы даклад ведамства за 2018 год, у якім упершыню былі раскрыты такія даныя, як аперацыйныя паказчыкі валютных рэзерваў і іх структура, а таксама прадстаўлены канцэпцыя інвесціравання валютных рэзерваў, метады кіравання рызыкамі, пляцоўка для вядзення дзейнасці ва ўмовах глабалізацыі і інш.

Па звестках ведамства, у перыяд з 2005-га па 2014 год сярэдняя прыбытковасць ад аперацый з валютнымі рэзервамі ў Кітаі складала 3,68%. У структуры валютных рэзерваў доля долара ЗША знізілася з 79% у 1995 годзе да 58% у 2014-м, а доля іншых валют павялічылася да 42%. Структура валютных рэзерваў з кожным днём становіцца ўсё больш дыверсіфікаванай у параўнанні з сярэднім сусветным узроўнем. Паводле статыстыкі МВФ за мінулы год, аб'ём валютных рэзерваў Кітая займае каля 30 працэнтаў агульнасусветнага паказчыка.

Апрача таго, бесперапынна павялічваецца залаты рэзерв краіны. З 2005 па канец 2018 года аб'ём яе залатога запасу вырас да 1852 тон. Зараз Кітай займае шостае месца ў свеце па аб'ёме залатога запасу. Кітай ужо стаў найбуйнейшым вытворцам золата, а таксама яго асноўным спажыўцом. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040