Рынкавы кошт лістынгавых інтэрнэт-кампаній Кітая дасягнуў 9,75 трлн юаней
  2019-07-29 17:19:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да канца чэрвеня 2019 г. агульны рынкавы кошт лістынгавых інтэрнэт-кампаній Кітая склаў 9,75 трлн юаней / каля 1,41 трлн дол. ЗША /, скараціўшыся на 4,3 прац. у параўнанні з узроўнем папярэдняга квартала. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай акадэміяй інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

У тым ліку, на долю кампаній, чые акцыі каціруюцца на фондавых біржах ЗША, Сянгана і кантынентальнай часткі Кітая, прыйшлося адпаведна 52 прац., 38 прац. і 10 працэнтаў ад агульнага кошту.

У першым квартале гэтага года сукупныя даходы кітайскіх лістынгавых інтэрнэт-кампаній выраслі на 24 прац. у параўнанні з папярэднім кварталам да 520,44 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040