Кітайскі рынак экспрэс-дастаўкі працягваў пашырацца ў першай палове 2019 года
  2019-07-29 17:21:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі рынак экспрэс-дастаўкі захаваў стабільны рост у першым паўгоддзі 2019 года, сведчаць звесткі Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення краіны.

Сукупная выручка кур'ерскага сектара на ўнутраным рынку дасягнула 213,8 млрд юаняў (каля 31,08 млрд. долараў), што на 18,3 прац. больш, чым годам раней, адзначаецца ў паведамленні ведамства.

Усяго за першыя шэсць месяцаў бягучага года было апрацавана 27,13 млрд адпраўленняў, што на 25,8 прац. больш, чым год таму, пры гэтым у чэрвені было дастаўлена 5,4 млрд пасылак.

Трансгранічныя кур'ерскія службы хутка аднавілі рост дзякуючы льготнай палітыцы краіны, бурнаму росту рознічных анлайн-продажаў і павышэнню эфектыўнасці мытнай ачысткі, адзначаецца ў паведамленні.

Аперацыйныя даходы дадзенага сегмента рынку павялічыліся на 16,9 прац. да 33,86 млрд юаняў па выніках першага паўгоддзя, за шэсць месяцаў было апрацавана 630 млн пасылак.

Кітай плануе пашырыць кур'ерскую сетку і ўдасканаліць камп'ютарныя сістэмы, паслугі і міжнародныя сувязі да 2020 года, калі мэтавы паказчык гадавога даходу кур'ерскага сектара павінен дасягнуць 800 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040