На працягу 70 гадоў пасля ўтварэння Новага Кітая інвестыцыі ў асноўныя фонды па ўсёй краіне раслі ў сярэднім штогод на 15,6 %
  2019-07-30 10:24:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу 70 гадоў пасля ўтварэння Новага Кітая інвестыцыі ў асноўныя фонды захоўвалі па ўсёй краіне высокія тэмпы росту, павялічваючыся ў сярэднім штогод на 15,6 %. Гэтыя даныя прыводзяцца ў апублікаваным сёння Дзяржаўным статыстычным упраўленнем дакладзе аб дасягненнях сацыяльна-эканамічнага развіцця за 70 гадоў з моманту ўтварэння КНР.

Як адзначаецца ў дакладзе, на працягу 70 гадоў пасля ўтварэння Новага Кітая інвестыцыі ў асноўныя фонды захоўвалі па ўсёй краіне высокія тэмпы росту, маштабы інвесціравання бесперапынна пашыраліся, яго структура паступова аптымізавалася, а якасць паслядоўна павялічвалася, што адыграла ключавую ролю ва ўстойлівым і здаровым сацыяльна-эканамічным развіцці, павышэнні ўзроўню жыцця народа.

Імкліва пашыраліся інвестыцыі ў інфраструктуру і базавыя вытворчасці. Згодна з дакладам, з 1996 па 2018 год капіталаўкладанні ў транспартны сектар па ўсёй краіне ў сярэднім павялічваліся на 16,7 % у год, у Кітаі была сфарміравана разгалінаваная комплексная сетка транспартных зносін. Гэтая сетка, ядром якой стала чыгунка, таксама ахапіла аўтадарожныя, водныя і паветраныя транспартныя каналы. Прыкметны эфект далі інвестыцыі ў індустрыю інфармацыі. Па стане на канец 2018 года сеткавыя падлучэнні па ўсёй краіне ў асноўным перайшлі на оптавалакно, па агульнай працягласці пракладзеных аптычных кабеляў Кітай трывала займаў першае месца ў свеце, былі пабудаваныя гарады "аптычных сетак", адначасова КНР захапіла сусветнае лідарства па ўзроўні ахопу сеткамі мабільнай сувязі .

Як вынікае з дакладу, хуткімі тэмпамі раслі інвестыцыі ў сектар жылля і нерухомасці. З 1987 па 2018 год у дэвелаперскія праекты па ўсім Кітаі былі ўкладзены 99 трлн юаней, сярэднегадавы прырост склаў 24,8 працэнта. На 2018 год колькасць дэвелаперскіх кампаній у Кітаі дасягнула 97938, што на 95.432 кампаніі больш, чым ў 1987 годзе; плошча жыллёвага будаўніцтва дасягнула 8,223 млрд кв. м, што ў 17,3 разы больш, чым у 1997 годзе. Акрамя гэтага, актыўна рэалізоўваліся праекты гарантаванага жылля. Пасля 18-га з'езда КПК будаўніцтва гарантаванага жылля ў Кітаі стала прасоўвацца з крэйсерскай хуткасцю: у 2014-2018 гадах па ўсёй краіне была ажыццёўлена рэканструкцыя 29,12 млн кватэр у гарадскіх трушчобах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040