Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін параўнала мір і стабільнасць з паветрам і сонечным святлом
  2019-07-30 10:37:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньин на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіла, што выказванне старшыні Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Эліота Энгеля аб тым, што паліцыя Сянгана прымяняе сілу супраць мірных дэманстрацый, -- гэта як выдаваць чорнае за белае. Яна заклікала сапраўдных патрыётаў Сянгана згуртавацца, сумесна абараніць трывалы мір і парадак у САР. "Калі ўсе могуць бачыць, як экстрэмісты штурмуюць Заканадаўчы савет, штурмуюць будынак Канцылярыі па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган, здзяйсняюць узброеныя напады, наўмысна і арганізавана ўжываюць зброю супраць паліцэйскіх, як асмельваюцца асобныя прадстаўнікі ЗША называць усё гэта мірнымі дэманстрацыямі?", -- спытала Хуа Чуньін у адказ на зададзенае ёй пытанне. Паводле яе слоў, ужо на працягу некаторага часу асобныя еўрапейскія і амерыканскія прадстаўнікі пакрываюць сянганскіх экстрэмістаў, заплюшчваюць вочы на іх гвалтоўныя і супрацьпраўныя дзеянні. "Аднак усім вядома, што ў адносінах да гвалту на ўласнай тэрыторыі еўрапейская і амерыканская паліцыя ніколі не праяўляе падобнай лаяльнасці. У гэтым пытанні яны адкрыта прытрымліваюцца двайных стандартаў", -- адзначыла Хуа Чуньін.

Яна параўнала мір і стабільнасць з паветрам і сонечным святлом, якія быццам бы незаўважныя, але без якіх цяжка пражыць. Хуа Чуньін падкрэсліла, што цэнтральны ўрад Кітая рашуча падтрымлівае адміністрацыю САР Сянган ў эфектыўным кіраванні, а таксама паліцыю ва ўжыванні законных мер строгага пакарання за супрацьпраўныя гвалтоўныя дзеянні, рашуча абараняе доўгатэрміновую стабільнасць, развіццё і росквіт Сянгана. "Усе сянганцы з развітым пачуццём справядлівасці павінны згуртавацца, сумесна абараніць трывалы мір і парадак у Сянгане, зберагчы сянганскае сонечнае святло і паветра, не дазволіць, каб чорныя хмары і таксічны дождж, што наганяюць амерыканскія дзеячы, сапсавалі сонечнае святло і паветра ў Сянгане", -- дадала Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040