На Хайнане пабудуюць тэматычны парк Hello Kitty
  2019-07-30 16:16:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Hello Kitty, персанаж японскага мультфільма, здабудзе новы дом у Кітаі, бо ў 2024 годзе ў правінцыі Хайнань адкрыецца тэматычны парк, заснаваны на яго малюнку. Тэматычны парк будзе размешчаны ў бухце Хайтан горада Санья. Праект будзе ўключаць тэматычны парк, атэль і гандлёва-забаўляльны комплекс. Чакаецца, што парк будзе прымаць каля 2 млн турыстаў кожны год, паведаміў Пань Цзядэ, старшыня праўлення кампаніі Funde Holding Group.

Да 2025 года правінцыя Хайнань мае намер ператварыцца ў міжнародны цэнтр турызму і спажывання, плануючы аслабіць абмежаванні ў дачыненні да палітыкі бяспошліннага гандлю і развіваць трансгранічны круізны турызм. У першым паўгоддзі 2019 года правінцыя прыняла 38,6 млн турыстаў, што на 6% больш, чым у той жа перыяд годам раней. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040