Рынак разумных дапаможных прылад у Кітаі будзе хутка расці
  2019-07-30 16:54:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Да 2023 парк устаноўленых разумных дапаможных прылад у Кітаі, як чакаецца, дасягне 5,8 млрд адзінак.

  Паводле апошняга даклада аб Інтэрнэце рэчаў у Кітаі, складзеным кампаніяй па аналізе глабальнага рынку тэхналогій Canalys, у 2023 годзе колькасць прылад для дома, такіх як кандыцыянеры, дзвярныя замкі, тэлевізары і халадзільнікі, якія змогуць кіравацца разумным памочнікам праз сетку, складзе 3,6 млрд адзінак.

  За перыяд з 2018 па 2023 гг. у Кітаі парк устаноўленых прылад з убудаванымі смарт-памочнікамі дасягне 2,2 млрд адзінак, пры гэтым сукупны сярэднегадавы тэмп росту складзе 42 працэнты, гаворыцца ў дакладзе.

  Canalys прагназуе, што да 2023 года кожная кітайская хатняя гаспадарка будзе мець, у сярэднім, сем хатніх прылад, сумяшчальных са смарт-памочнікам.

  Смартфон працягне заставацца асноўнай катэгорыяй прылад для разумных памочнікаў у 2023 годзе.

  У наступныя некалькі гадоў павышэнне дасведчанасці аб энергазберажэнні і стварэнні больш здаровага жылога асяроддзя таксама будзе важна для кітайскага рынку Інтэрнэту рэчаў, адзначаецца ў дакладзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040