У першым паўгоддзі прыбытак "Хуавэй" перавысіў 400 млрд юаняў
  2019-07-31 10:07:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія "Хуавэй" сёння абнародавала даклад аб выніках першага паўгоддзя 2019 года. У ім гаворыцца, што ў кампаніі паступленнi ад продажу склалі 401,3 млрд юаняў, што на 23% больш, чым у першым паўгоддзі мінулага года, аб'ём чыстага прбытку вырас на 8,7%.

У дакладзе гаворыцца, што рэальны аперацыйны даход пастаўшчыкоў паслуг склаў 145,5 млрд долараў. Сітуацыя з вытворчасцю тавараў у такіх сферах, як бесправадны інтэрнэт, аптычная перадача інфармацыі, перадача даных і інфармацыйныя тэхналогіі, у цэлым, стабільная. "Хуавэй" у розных краінах заключыла 50 дамоў па размяшчэнні тэхналогіі 5G, што ў агульнай складанасці ахоплівае 150 тыс. базавых станцый.

Аперацыйны прыбытак кампаніі склаў 31,6 млрд юаняў. У дакладзе гаворыцца, што "Хуавэй" пастаянна ўзмацняе тэхналагічныя і праектныя рашэнні ў такіх галінах інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, як хмарныя тэхналогіі, штучны інтэлект, бізнес-паркі, лічбавыя цэнтры, тэхналогіі інтэлектуальных вылічэнняў, як грамадская дзейнасць, фінансы, транспарт, энергетыка і аўтамабілебудаванне.

Аперацыйны даход спажыўцоў склаў 220,8 млрд юаняў. Аб'ём продажаў смартфонаў склаў 118 млн адзінак, што на 24% больш, чым у мінулым годзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040