У першай палове 2019 года знешнегандлёвы абарот Пекіна павялічыўся на 6,8%.
  2019-07-31 10:10:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першай палове 2019 года знешнегандлёвы абарот Пекіна склаў 1,38 трлн юаняў пры павелічэнні на 6,8%. у гадавым выражэнні. У прыватнасці, аб'ём імпарту склаў 1,14 трлн юаняў, што на 7,8% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, аб'ём экспарту склаў 240,56 млрд юаняў (рост на 2,2 прац.). Пра гэта паведаміла Пекінская мытня.

У першай палове бягучага года аб'ём гандлю Пекіна з Еўрасаюзам склаў 188,4 млрд юаняў, павялічыўшыся на 25,5% у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года. Аб'ём гандлю з Аўстраліяй склаў 99,82 млрд юаняў (рост на 46,2%). Між тым, аб'ём гандлю з ЗША знізіўся на 33,9% да 85,59 млрд юаняў.

Са студзеня па чэрвень Пекін імпартаваў прадукцыю машынабудавання і электронікі на суму 213,52 млрд юаняў, што на 1,1 прац. ніжэй, чым у першай палове мінулага года. Аб'ём імпарту высокатэхналагічнай прадукцыі дасягнуў 86,46 млрд юаняў, знізіўшыся на 4% у гадавым выражэнні.

У той жа перыяд Пекін экспартаваў электрамеханічную прадукцыю на суму 96,58 млрд юаняў пры зніжэнні на 2,8% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Аб'ём экспарту мабільных тэлефонаў вырас на 71,5% да 17,91 млрд юаняў. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040