12-ы раўнд гандлёва-эканамічных кансультацый Кітая і ЗША на высокім узроўні прайшоў у Шанхаі
  2019-08-01 11:10:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

12-ы раўнд гандлёва-эканамічных кансультацый Кітая і ЗША на высокім узроўні прайшоў з аўторка па сераду ў Шанхаі. У ім прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ, прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер і міністр фінансаў ЗША Стывен Мнучын.

Лю Хэ з'яўляецца таксама членам Палітбюро ЦК КПК і кіраўніком кітайскай дэлегацыі на кітайска-амерыканскім ўсебаковым эканамічным дыялогу.

На кансультацыях абодва бакі ў духу ключавых дамоўленасцяў, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў на сустрэчы ў Асацы, правялі адкрыты, высокаэфектыўны, канструктыўны і паглыблены абмен думкамі па важных пытаннях гандлёва-эканамічнай сферы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Таксама былі абмеркаваныя пытанні, якія тычацца павелічэння Кітаем закупак сельскагаспадарчай прадукцыі з ЗША з улікам айчыннага попыту і стварэння ЗША спрыяльных умоў для закупак Кітая.

З кітайскага боку на кансультацыях таксама прысутнічалі міністр камерцыі Чжун Шань, дырэктар Народнага банка Кітая І Ган, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў Нін Цзічжэ, намеснік начальніка канцылярыі Цэнтральнай камісіі па фінансавых і эканамічных справах і намеснік міністра фінансаў Ляа Мінь, намеснік міністра замежных спраў Чжэн Цзэгуан, намеснік Міністра прамысловасці і інфарматызацыі Ван Чжыцзюнь, намеснік начальніка канцылярыі Цэнтральнай кіруючай групы па працы на сяле і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў Хань Цзюнь, намеснік міністра камерцыі і намеснік прадстаўніка на міжнародных гандлёвых перамовах Ван Шоўвэнь.

Бакі правядуць наступны раўнд гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні ў верасні ў ЗША.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040