Чацвёрты самалёт С919 паспяхова здзейсніў свой першы выпрабавальны палёт
  2019-08-01 17:14:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чацвёрты вопытны ўзор буйнагабарытнага пасажырскага авіялайнера кітайскай вытворчасці С919 у чацвер паспяхова здзейсніў свой першы выпрабавальны палёт у кітайскім мегаполісе Шанхай.

Раніцай у 05:32 самалёт узняўся ў неба з узлётна-пасадачнай паласы міжнароднага аэрапорта Шанхай "Пудун", і пасля амаль паўтары гадзіны палёту ў 06:57 паспяхова вярнуўся ў паветраную гавань мегаполіса, завяршыўшы намечаную задачу ў рамках дадзенага палёту.

На чацвёртым узоры самалёта С919, у асноўным, ляжыць задача па праверцы тэхнічных характарыстык пры ўзлёце і пасадцы, аўтаматычнай сістэмы палёту, натуральнага абледзянення і інш.

Так, на гэты час Кітайская карпарацыя камерцыйнай авіяцыі / СОМАС / увяла ў агульнай складанасці чатыры самалёты С919 у выпрабавальны палёт. Першы, другі і трэці самалёты былі задзейнічаны ў выпрабавальных палётах у такіх месцах як Яньлян / прав. Шэньсі /, Дун'ін (прав. Шаньдун) і Наньчан (прав. Цзянсу).

Згодна з планам, у другім паўгоддзі 2019 года будуць праведзены лётныя выпрабаванні яшчэ двух узораў C919. Тады праца па распрацоўцы і выпрабаванні C919 пяройдзе на стадыю інтэнсіўных выпрабавальных палётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040