У Кітаі з нагоды 92-й гадавіны стварэння НВАК запушчаны ваенны тэлеканал
  2019-08-02 10:47:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З нагоды 92-й гадавіны стварэння Народна-вызваленчай арміі Кітая / НВАК / пачаў вяшчанне нацыянальны тэлеканал па ваенных справах і абароне ССTV-7, запушчаны медыякарпарацыяй Кітая China Media Group (СМG).

Кожны дзень з 6 гадзін раніцы да паўночы новы тэлеканал будзе трансліраваць 26 тэлеперадач, уключаючы навінавыя праграмы, дакументальныя фільмы, розныя шоу і камедыйныя серыялы.

Раней CCTV-7 трансліраваў тэлепраграмы па двух тэматыках - ваеннай і сельскагаспадарчай.

Зараз перадачы па сельскай гаспадарцы і сельскіх справах будуць трансліравацца па новым тэлеканале CCTV-17, які таксама быў запушчаны ў пробную эксплуатацыю сёння.

Пад новым лагатыпам CCTV-7 будзе паказываць тры вайсковыя навінавыя праграмы і адну новую праграму, якая распавядае пра жыццё ў казармах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040