Крокі ДПП па прасоўванні "незалежнасці Тайваня" сур'ёзна падарвалі аснову і ўмовы для індывідуальных тураў на Тайвань - Канцылярыя па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР
  2019-08-02 11:03:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дэмакратычная прагрэсіўная партыя няспынна прасоўвае "незалежнасць Тайваня", распальвае варожасць і правакуе напружанасць у адносінах паміж берагамі Тайваньскага праліва, што сур'ёзна падарвала аснову і ўмовы для здзяйснення ў эксперыментальным парадку індывідуальных тураў жыхароў мацерыковай часткі Кітая на Тайвань, заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі па справах Тайваня пры Дзяржсавеце КНР Ма Сяагуан.

Запушчаная ў 2011 годзе практыка індывідуальных тураў на Тайвань у эксперыментальным парадку для жыхароў мацерыковай часткі Кітая ўяўляе сабой актыўную меру па садзейнічанні пашырэнню ўзаемных паездак і кантактаў паміж жыхарамі абодвух берагоў Тайваньскага праліва на фоне мірнага развіцця міжберагавых адносін, сказаў Ма Сяагуан, каментуючы заяву, якая знаходзіцца на вэб-сайце Міністэрства культуры і турызму, аб прыпыненні з 1 жніўня эксперыментальнага рэжыму, які дазваляе жыхарам 47 гарадоў мацерыковай часткі Кітая здзяйсняць індывідуальныя турпаездкі на Тайвань.

У апошнія гады турпаездкі жыхароў мацерыковай часткі Кітая на Тайвань адыгралі актыўную ролю ў развіцці турызму і сумежных сектараў вострава, сказаў ён.

Ён далей выказаў упэўненасць, што суайчыннікі па абодва бакі Тайваньскага праліва настроены на больш хуткае вяртанне міжберагавых адносін у правільнае рэчышча мірнага развіцця, спадзеючыся на аднаўленне індывідуальных тураў жыхароў мацерыковай часткі Кітая на Тайвань у хуткім часе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040