Мінкамерцыі КНР адрэагавала на аказаны ЗША ціск на рэформы СГА
  2019-08-02 11:05:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША абвяргаюць статус Кітая і іншых некаторых членаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / як сябраў, якія развіваюцца, што не адпавядае рэальным фактам, а таксама прынцыпам і духу СГА. Пра гэта заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн.

Хоць у апошнія гады некаторыя сябры СГА дасягнулі вялікіх поспехаў у развіцці, аднак па-ранейшаму існуе разрыў паміж Поўднем і Поўначчу, адзначыў Гаа Фэн. Так што, па яго словах, правы членаў, што развіваюцца, на асаблівы і дыферэнцыраваны рэжым павінна быць эфектыўна абаронены.

"Кітай застаецца найбуйнейшай у свеце краінай, якая развіваецца, і ў многіх аспектах яму спатрэбіцца параўнальна больш часу для дасягнення ўзроўню развітых краін", - сказаў Гаа Фэн, спасылаючыся, у прыватнасці, на тое, што ў перыяд з 2000-2016 гг. розніца абсалютнай велічыні сярэдніх даходаў на душу насельніцтва Кітая і ЗША павялічылася з 43 тыс. да 46 тыс. дол. ЗША.

У якасці адказнай буйной краіны, якая развіваецца, Кітай будзе прыкладаць намаганні для абароны належных законных правоў і інтарэсаў сябраў арганізацыі, якія развіваюцца, а таксама будзе адыгрываць канструктыўную ролю ў рэформах СГА, пацвердзіў Гаа Фэн.

"Мы спадзяемся, што ЗША, устрымліваючыся ад памылковых дзеянняў унілатэралізму і булінгу, будуць працаваць сумесна з іншымі членамі СГА для таго, каб працэс рэформаў гэтай арганізацыі рухаўся ў пазітыўным ключы", - сказаў прадстаўнік Мінкамерцыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040