Сёння афіцыйны прадстаўнік цэнтральнага ўрада рашуча асудзіў акт выкідання дзяржаўнага сцяга КНР у мора, выкананы радыкальна настроенымі мітынгоўцамі ў САР Сянган. "Гэтыя дзеянні сур'ёзна парушылі Закон КНР аб дзяржаўным сцягу і Палажэнне САР Сянган аб дзяржаўных сцягу і гербе, -- указаў прадстаўнік. -- Іх паводзіны абуральным чынам абразілі дзяржаўную і нацыянальную годнасць, сутнасць прынцыпу "Адна краіна, дзве сістэмы" і моцна паранілі пачуцці кітайскага народа, уключаючы сянганскіх суайчыннікаў".
Жудасныя дзеянні па апаганенні дзяржаўнага сцяга радыкаламі яшчэ раз прадэманстравалі, што яны выйшлі далёка за межы сферы вольнага выказвання і скаціліся ў бездань злачыннасці, указаў афіцыйны прадстаўнік, падкрэсліўшы, што гэтыя дзеянні павінны быць строга пакараны ў адпаведнасці з законам.
Канцылярыя па сувязях Цэнтральнага народнага ўрада ў САР Сянган таксама рашуча асудзіла незаконныя акты апаганення дзяржаўнага сцяга КНР і замах на нацыянальны суверэнітэт з боку радыкальна настроеных асоб у Сянгане. Іх дзеянні з'яўляюцца яшчэ адной публічнай правакацыяй супраць дзяржаўнай годнасці пасля таго, як некаторыя пратэстоўцы заблакіравалі будынак Канцылярыі па сувязях і сапсавалі дзяржаўны герб 21 ліпеня, гаворыцца ў заяве канцылярыі. Такія беззаконныя злачынствы павінны быць строга пакараныя ў адпаведнасці з законам, адзначылі ў канцылярыі. - Р -