Дзевяць чалавек загінулі, 26 пацярпелі ў выніку страляніны ў штаце Агаё ў ЗША
  2019-08-05 16:28:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзевяць чалавек загінулі, 26 атрымалі раненні 4 жніўня раніцай у выніку масавай стральбы ля бара ў горадзе Дэйтан, штата Агаё на Сярэднім Захадзе ЗША. Пра гэта заявілі мясцовыя ўлады.

Асоба страляючага пакуль не ўстаноўлена. Ён з дапамогай вінтоўкі калібра 223 з магазінамі павялічанай ёмістасці здзейсніў нападзенне ў масцы, якая хавае яго твар, паведаміў мэр Дэйтана Нан Уэйлі на прэс-канферэнцыі.

Нападаючы застрэлены паліцыяй на месцы здарэння.

"Калі б паліцыя Дэйтана не ліквідавала стралка менш, чым за хвіліну, сотні людзей у раёне Арэгон былі б мёртвыя сёння", - сказаў мэр.

Паліцыя ўпэўненая, што стралок быў адзін, паведаміў падпалкоўнік Мэт Карпер.

Нападзенне адбылося ў 01:00 па мясцовым часе / 06: 00 па Грынвічы / у папулярным з-за начнога жыцця і звычайна бяспечным раёне Арэгон, калі паліцэйскія праводзілі рэгулярнае патруляванне наваколля.

Гэта другі выпадак масавай стральбы ў ЗША за апошнія 24 гадзіны. Першы выпадак адбыўся некалькімі гадзінамі раней у памежным горадзе Эль-Паса ў штаце Тэхас, дзе загінулі 20 чалавек і 26 пацярпелі. Арыштаваны 21-гадовы белы мужчына.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040