Днямі прадстаўнікі розных слаёў грамадскасці Злучаных Штатаў падпісалі сумесны ліст «Кітай -- не вораг ЗША» і адправілі яго на адрас прэзідэнта краіны і Кангрэса, выступаючы супраць палітыкі супрацьстаяння Кітаю. У лісце гаворыцца, што нядаўнія дзеянні ўрада ЗША яшчэ больш пагоршылі амерыканска-кітайскія адносіны. Аўтары ліста лічаць, што абвастрэнне напружанасці паміж ЗША і Кітаем не адпавядае амерыканскім інтарэсам. Сумесны ліст апублікаваны 3 ліпеня ў газеце Washington Post.
Ліст падпісалі амерыканскія эксперты і навукоўцы, былыя высокапастаўленыя чыноўнікі, у тым ліку знакамітыя дзеячы палітычных, акадэмічных, дзелавых і ваенных колаў. На гэты час яго падпісалі больш за 180 чалавек. Свой подпіс таксама паставіў былы віцэ-прэзідэнт краіны Уолтар Мандэйл. - Р -