У першым паўгоддзі 2019 года аб'ём гандлю паслугамі ў Кітаі перавысіў 2,6 трлн юаняў
  2019-08-06 15:30:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У першым паўгоддзі 2019 года аб'ём гандлю паслугамі ў Кітаі дасягнуў 2,61 трлн юаней з павелічэннем на 2,6 прац. у гадавым выражэнні. Пры гэтым, дэфіцыт у гэтай галіне склаў каля 740 млрд юаняў пры скарачэнні на 10,5 прац. у гадавым вылічэнні. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў панядзелак Міністэрствам камерцыі КНР.

Паводле даных Мінкамерцыі, у першым паўгоддзі аб'ём экспарту паслуг павялічыўся на 9 працэнтаў да 933,37 млрд юаняў, аб'ём імпарту паслуг скараціўся на 0,6 працэнта да 1,68 трлн юаней. Дэфіцыт у гандлі паслугамі склаў 745,7 млрд юаняў пры скарачэнні на 10,5 прац. у гадавым вылічэнні.

У першым паўгоддзі 2019 года аб'ём экспарту паслуг працягнуў расці хутчэй аб'ёму імпарту паслуг, тэмпы росту экспарту паслуг апынуліся вышэй за тэмпы росту імпарту паслуг на 9,6 працэнтных пункта, што прывяло да скарачэння дэфіцыту ў гандлі паслугамі на 87,49 млрд юаняў, канстатаваў чыноўнік Мінкамерцыі Чжу Гуан'яа.

Разам з гэтым, у першым паўгоддзі бягучага года доля гандлю паслугамі ў знешнім гандлі павялічылася. Дабаўленая вартасць, створаная ў індустрыі паслуг вырасла на 7 працэнтаў, што прывяло да стабільнага росту гандлю паслугамі. Доля аб'ёму гандлю паслугамі ў сукупным аб'ёме знешняга гандлю Кітая дасягнула 15,1 прац., што на 0,5 прац. больш, чым годам раней.

У першыя шэсць месяцаў гэтага года аб'ём экспарту і імпарту навукаёмістых паслуг з высокім дабаўленым коштам і высокім тэхналагічным зместам дасягнуў 89,24 млрд юаняў з павелічэннем на 9,4 працэнта. На яго долю ад агульнага аб'ёму экспарту і імпарту паслуг прыйшлося 34,2 прац., павялічыўшыся на 2,2 прац. у гадавым вылічэнні, пры гэтым тэмпы росту былі на 6,8 прац. вышэй за тэмпы росту агульнага аб'ёму экспарту і імпарту паслуг.

Паводле даных, аб'ём экспарту навукаёмістых паслуг склаў 467,41 млрд юаняў з павелічэннем на 12,1 прац., аб'ём імпарту навукаёмістых паслуг склаў 424,98 млрд юаняў, павялічыўшыся на 6,5 працэнта.

У прыватнасці, асноўнымі сферамі, дзе зарэгістраваны хуткі рост, сталі экспарт роялці за правы на інтэлектуальную ўласнасць, экспарт камунікацыйных і інфармацыйных паслуг, і экспарт фінансавых паслуг - на 33 прац., 15,7 прац. і 13,9 прац. адпаведна.

Эксперты лічаць, што такія меры, як зніжэнне падаткаў і грашовых збораў, прасоўванне інавацыйнага развіцця ў сферы гандлю паслугамі, стымулявалі ўнутраныя рухальныя сілы для развіцця ў сферы гандлю паслугамі, пашырылі перавагі ў экспарце паслуг. Ва ўмовах паступовага паляпшэння канкурэнтаздольнасці ў сферы прафесійных паслуг, дэфіцыт у гандлі паслугамі ў Кітаі, як чакаецца, захавае тэндэнцыю да зніжэння.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040