Прэзідэнт ЗША выступіў з асуджэннем расізму
  2019-08-06 17:38:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля некалькіх няшчасных выпадкаў з масавымі расстрэламі ў краіне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў у панядзелак з прамовай, у якой ён асудзіў ідэі расізму і перавагі белай расы.

У той дзень ён сказаў у Белым доме, што ў мэтах прадухілення ў будучыні нападаў, учыненых з прымяненнем гвалту, ураду неабходна як мага раней выяўляць першыя парасткі гвалту, скараціць колькасць культурных прадуктаў, якія прыхарошваюць гвалт, узмацніць выяўленне людзей з псіхічнымі праблемамі і своечасова абмежаваць права валодання зброяй, якое пагражае людзям у грамадстве.

Д. Трамп заявіў, што ён звярнуўся ў Мінюст з патрабаваннем унесці ў Кангрэс заканадаўчыя прапановы, у адпаведнасці з якімі ў дачыненні да злачынцаў, якія ўчынілі злачынствы на глебе нянавісці, а таксама масавыя напады, як мага хутчэй ўжывалася б пакаранне ў выглядзе смяротнай кары.

Выступленне прэзідэнта ЗША стала адказам на некалькі інцыдэнтаў з масавай стральбой, якія адбыліся ў краіне ў апошнія два дні. У суботу ў супермаркеце ў горадзе Эль-Паса штата Тэхас адбыўся стрэл, у выніку загінулі 22 чалавекі, 20 іншых атрымалі раненні. Раніцай у нядзелю ля аднаго з бараў у горадзе Дэйтан штат Агаё таксама прагучалі стрэлы, загінулі 9 чалавек, 27 іншых былі параненыя.

Падчас расследавання паліцыя знайшла ў Інтэрнэце некаторыя заявы злачынцы, які адкрыў стральбу ў Эль-Паса. Ён выказваў сваю нянавісць у адносінах да мексіканскіх імігрантаў. У сувязі з гэтым у паліцыі лічаць, што дадзенае нападзенне звязана з расізмам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040