Кітай апублікаваў агульны план для новага раёна Ліньган пілотнай зоны свабоднага гандлю ў Шанхаі
  2019-08-07 15:11:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

6 жніўня - Дзяржсавет Кітая апублікаваў агульны план для новага раёна Ліньган пілотнай зоны свабоднага гандлю (ПЗСГ) у Шанхаі.

Згодна з вышэйзгаданым планам, Новы раён ПЗСГ у Шанхаі будзе адпавядаць стандартам самых канкурэнтаздольных зон свабоднага гандлю ў свеце. У новым раёне будзе ажыццяўляцца палітыка з модусам адкрытасці і рэжым з высокай канкурэнтаздольнасцю на міжнародным рынку.

У адпаведнасці з планам, новы раён будзе стымуляваць замежныя інвестыцыі і патокі капіталу, а таксама забяспечыць свабодны паток тавараў.

Новы раён будзе спецыяльнай эканамічнай функцыянальнай зонай з глабальным уплывам і канкурэнтаздольнасцю ў мэтах лепшага служэння агульнай стратэгіі адкрытасці Кітая.

Да 2025 года ў новым раёне ПЗСТ у Шанхаі будзе створана адносна сталая інстытуцыянальная сістэма ажыццяўлення інвестыцый і лібералізацыі гандлю. Да 2035 года ён стане спецыяльнай эканамічнай функцыянальнай зонай з глабальным уплывам і канкурэнтаздольнасцю на міжнародным рынку, а таксама будзе з'яўляцца важнай платформай для ажыццяўлення Кітаем глыбокай інтэграцыі ў эканамічную глабалізацыю.

Як адзначаецца ў плане, у новым раёне, што будзе кіравацца як асаблівая эканамічная зона, будзе створана інстытуцыянальная сістэма з акцэнтам на лібералізацыю інвестыцый і гандлю.

Кітай акажа падтрымку новаму раёну ў мэтах садзейнічання лібералізацыі і спрашчэнню інвестыцый і гандлю, у тым ліку, вольнага патоку інвестыцый, гандлю, капіталу, транспарту і занятасці. Згодна з планам, у новым раёне палепшыцца прадухіленне рызык і павысіцца ўзровень кантролю бяспекі, а таксама будзе створана адкрытая прамысловая сістэма з глабальнай канкурэнтаздольнасцю.

У новым раёне ПЗСГ у Шанхаі будуць прадастаўлены больш шырокія адміністрацыйныя паўнамоцтвы для самастойнага развіцця, рэфармавання і інавацый. Новы раён таксама ўзначаліць будучы віток рэформаў і адкрытасці на тэрыторыі дэльты ракі Янцзы на аснове ўласнага вопыту развіцця, гаворыцца ў плане.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040