6 жніўня намеснік дырэктара Народнага банка Кітая Чэнь Юйлу заявіў, што Міністэрства фінансаў ЗША памылкова прылічыла Кітай да "краінаў, маніпулюючых абменным курсам". Гэта не толькі не адпавядае элементарным ведам у эканоміцы і дамоўленасцям міжнароднай супольнасці, але і не адпавядае ўласным крытэрыям ацэнкі, так званых, маніпуляцый абменным курсам. Кітай рашуча выступае супраць гэтага.
Чэнь Юйлу заявіў, што Кітай з'яўляецца адказнай дзяржавай, якая ніколі не займалася канкурэнтнай дэвальвацыяй валюты і ніколі не выкарыстоўвала валюту ў якасці інструмента для павышэння канкурэнтаздольнасці. Як у перыяд фінансавага крызісу ў Азіі ў 1997 годзе, так і ў Міжнародны фінансавы крызіс 2008 года Кітай адказна абяцаў захаваць нацыянальную валюту стабільнай, што ўнесла вялікі ўклад у адраджэнне глабальнай эканомікі і стабільнасць міжнароднага фінансавага рынку.
Чэнь Юйлу таксама заявіў, што да жніўня адбылася пэўная дэвальвацыя кітайскай нацыянальнай валюты, якая была выкліканая рынкавымі ваганнямі ў адказ на змяненне сітуацыі ў глабальнай эканоміцы і ўзмацненне гандлёва-эканамічных трэнняў. Гэта было штуршком і вызначэннем рынкавых сіл, і не мае дачынення да "маніпулявання абменным курсам".
Чэнь Юйлу адзначыў, што з 2018 года гандлёвыя спрэчкі, якія ініцыююцца Злучанымі Штатамі, неаднаразова прыводзілі да значных ваганняў на глабальным фінансавым рынку, а таксама выклікалі няўстойлівасць амерыканскіх фінансавых рынкаў і нестабільнасць доларавых паказчыкаў. Таму мы спадзяёмся, што ЗША будуць паважаць аб'ектыўныя факты і вырашаць гандлёва-эканамічныя пытанні з Кітаем, ужываючы больш лагічныя і практычныя метады, і спыняць ісці па няправільным шляху. --0--