Сі Цзіньпін выказаў прэзідэнту Егіпта спачуванні ў сувязі з тэрактам у Каіры
  2019-08-08 13:35:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху ас-Сісі тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з тэрактам у Каіры. У тэлеграме ён заявіў, што ўзрушаны сур'ёзным тэрактам у сталіцы Егіпта, які прывёў да велізарных чалавечых ахвяр. Ад імя ўрада і народа Кітая і ад сябе асабіста Сі Цзіньпін выказаў глыбокі смутак па загінуўшых і шчырае спачуванне пацярпелым і сваякам ахвяраў, а таксама пажадаў параненым найхутчэйшага выздараўлення.

Старшыня КНР падкрэсліў, што кітайскі бок цвёрда выступае супраць любых формаў тэрарызму і рэзка асуджае тэракт. Пекін рашуча падтрымлівае намаганні Каіра па абароне бяспекі і барацьбе з тэрарызмам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040