Чатыры былых кіраўніка ФРС ЗША заклікалі захаваць яе незалежнасць
  2019-08-08 15:13:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Чатыры былых старшыні Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы/ ФРС / ЗША Пол Волкер, Алан Грынспен, Бэн Бернанке і Джанет Елен у аўтарскім артыкуле, апублікаваным у амерыканскай газеце The Wall Street Journal, заклікалі захаваць незалежнасць ФРС і абараніць яе ад уплыву кароткатэрміновага палітычнага ціску.

  У артыкуле пад назвай "Амерыцы патрэбна незалежная ФРС" яны заявілі, што ФРС і яе старшыні павінна быць дазволена дзейнічаць незалежна, без уліку кароткатэрміновага палітычнага ціску. Яны падкрэслілі, што ФРС не павінна знаходзіцца пад пагрозай зняцця кіраўнікоў з пасады па палітычных матывах.

  У артыкуле гаворыцца, што, як паказваюць даследаванні, крэдытна-грашовая палітыка, заснаваная на часовых палітычных патрэбах, прыводзіць да пагаршэння эканамічных паказчыкаў у доўгатэрміновай перспектыве, уключаючы больш высокую інфляцыю і больш павольны эканамічны рост. Адно толькі ўражанне таго, што рашэнні ў галіне манетарнай палітыкі палітычна матываваныя або прыняты пад уплывам пагрозы звальнення, могуць падарваць давер грамадскасці да рэгулятару, а гэта можа прывесці да нестабільнасці фінансавых рынкаў і пагаршэння эканамічных паказчыкаў.

  У артыкуле адзначаецца, што, паколькі незалежная грашова-крэдытная палітыка вельмі важная, Кангрэс ЗША мудра заснаваў ФРС як незалежнае агенцтва, якому дадзены гарантыі ад палітычных маніпуляцый. Рознагалоссі паміж членамі Савета кіраўнікоў ФРС і палітычнымі лідарамі не павінны станавіцца прычынай зняцця кіраўнікоў ФРС з пасады.

  Хоць у артыкуле не згадваецца прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, амерыканскія СМІ лічаць, што тэкст быў накіраваны менавіта на яго. Раней Д. Трамп неаднаразова крытыкаваў дзеянні ФРС і заяўляў, што мае права звольніць або панізіць на пасадзе кіраўніка ФРС Джэрама Паўэла. Яго словы выклікалі непакой аб тым, што ФРС можа страціць незалежнасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040