Кітай падпісаў Сінгапурскую канвенцыю аб медыяцыі
  2019-08-08 15:26:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнікі 46 краін, у тым ліку Кітай і ЗША, у Сінгапуры падпісалі Канвенцыю ААН аб міжнародных сусветных пагадненнях, дасягнутых у выніку медыяцыі. Пазней у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку гэта канвенцыя будзе адкрыта для падпісання іншымі краінамі.

Сінгапурская канвенцыя аб медыяцыі была распрацавана за чатыры гады Камісіяй ААН па праве міжнароднага гандлю, а ў снежні 2018 года разгледжана і ўхвалена Генеральнай Асамблеяй ААН. Канвенцыя нацэлена на ўрэгуляванне міжнародных камерцыйных спрэчак шляхам выканання сусветных пагадненняў, дасягнутых у выніку пасрэдніцтва. Пры зацвярджэнні канвенцыі ГА ААН заявіла, што медыяцыя мае асаблівую каштоўнасць у сяброўскім урэгуляванні міжнародных камерцыйных спрэчак. Яна стане дадаткам да дзеючых міжнародных законаў па ўрэгуляванні і дапаможа ўдасканаліць гарманічныя міжнародныя эканамічныя адносіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040